Home

Advertisement

Увага!

  • May. 19th, 2009 at 1:09 PM
Gremar Nacy
Закідаю свой жывы журнал недзе на месяц. А можа і на два. Буду займацца мэдытацыяй і абнаўленьнем сваёй кармы (шуткайумара).

Кантактаваць зы мною лепей праз gmail. Адрас вельмі просты: самі-ведаеце-якая-мянушка + @gmail.com

Heil Spellcheck!
Gremar Nacy
Найлепшы беларускі гімн. Ну яшчэ "Не пагаснуць зоркі ў небе" могуць адзержыць мой голас.

"Пагоня" Багдановіча напісана надта благой мовай. А "Магутны Божа" - занадта паэтычны. А ад гімна трэба каб хацелася рваць "варагоў беларушчыны" на брытанскі сьцяг...

Me read on ühtsed, samm meil kindel,
kui käime vabal kodumaal
ja vaenlasele igal rindel
me vastu seismas igal a'al.

Las püüdleb iga kõrget tippu
me vaba Valgevene vaim,
me valge-puna-valget lippu
las hoiab kõrgel iga kaim.

Nüüd võitlusesse aeg on minna
meil priiuse ja õnne eest!
Pikk öö peab maha jätma linna,
seob püha püüe iga meest.

Las Valgevene nimel vahval
neil hirmu läita südames,
kes rõhujateks meie rahval,
ja vaenajate vägedes.

Me soov on õnnel minna vastu,
las võimsalt kõmatada kõu -
saab viimaks kütkeist vabaks lastud
me rahva priiust ihkav põu.

Страх які наіўны комікс

  • May. 18th, 2009 at 2:35 PM
Gremar Nacy
Hansi: the girl who loved the swastika (pdf)

P.S. Я тут чуў, што А. Рыбак Еўравізію 2009 выйграў. Віншую ўсіх маіх нарвэскіх фрэндаў з гэтай перамогай. :) Пачакайце, і будзе вам Нобэлеўская прэмія ў літаратуры: наш Славамір Адамовіч сваё пяро пакуль што ўбок не зьбіраецца адкладаць... =)
Gremar Nacy
Я выкарыстоўваю Опэру (яна чульлівая на вялікую колькасьць лінкаў у інтэрнэт-старонках). У кампутары апэратыўнай памяці ўсяго толькі на 33 Мб. Сёрфінг у інтэрнэце абярняся ператвараецца ў мазахізм. Пры гэтым кампутар, які стаіць дома, не падлучаны да інтэрнэту ўжо тры тыдні.

Але калі Whiteruthenian не адсябрыць Франціра18, ён ня будзе гаспадаром свайго слова. Так што гэта ён зробіць.

Whiteruthenian плянуе ўборзьдзе ўчыніць масавае фрэндазабіўства. Ён пачаў з Франціра18, бо той перайшоў на велікарускую мову - і калі Whiteruthenian усьвядоміў гэта, кажны пост Франціра18, напісаны па-велікаруску безь відавочнай патрэбы, пачаў псаваць Whiteruthenian'у настрой. А Whiteruthenian ня любіць быць не ў гуморы!

Whiteruthenian паведамляе таксама, што з прычыны таго, што на камутары, які ён ужывае, нямаш антывіруснай праграмы, ён часова не правярае пошту на тых двух акаўнтах на тут.бай, якія ён мае. Асьцярожнасьць лішняй не бывае.

Дарэчы, камэрады, ці ведае хто, дзе ўзяць старыя модулі апэратыўнай памяці? Тэарэтычна магчыма давесьці абыймо памяці кампутара хоць бы да 100 Мб. Мала, але ўся'дно лепей, чымся 33.
Gremar Nacy
Слухай, якое дачыненьне я маю да Дня перамогі? Нашым людзям каб абвясьціў, што заўтра - Дзень таракана, то яны пачалі б гатавацца да Дня таракана...

(цётка да маці, камэнтуючы чысьленыя віншаваньні ад пакупнікоў)

Карыстаючыся з нагоды, хачу падчыркнуць, што мой дзед на тэрыторыі Райха нічога благога не вырабляў. Яго там наогул не было, ён ваяваў у Карэліі і Ляпляндыі. Мог (чыста тэарэтычна) якую нарвэжку зачапіць, але мне адзін нарвэжац (з тых тэрыторый, дарэчы) казаў, што савецкія войскі на тэрыторыі Нарвэгіі паводзіліся добра, і ўспамінаюць іх там без нэгатыву і нават з удзячнасьцю.

О так.

П.С. Сягоньня бачыў у суседнім сяле, як нейкі стары, перад тым, як пакласьці кветкі ў сьцяну з імёнамі загінулых на вайне, перахрысьціўся. Простыя і натуральныя людзкія пачуцьці... А мясцовыя правадыры, ведама, як звычайна, усё шчокі надзімалі на мітынгу і "вілікаяпабеда", "вілікаяпабеда"... :\
Gremar Nacy
Адсябру frontier18. Ён апошнім часам надта часта па-велікаруску піша.

Шавінізм - гэта крута! :)
Gremar Nacy
Юлія Латыніна
АБ ТРОХ СТАНАХ ЭКАНОМІКІ
29 красавіка 2009 г.

Ёсць тры агрэгатныя станы эканомікі: цвёрды, вадкі і газападобны. Вядома, гаворачы метафарычна.

Read more... )

Трымціце і стагніце!

  • May. 4th, 2009 at 4:13 PM
Gremar Nacy
Новы шэдэўр сусьветнай літаратуры уборзьдзе ў продажы (тэма гарэлкі раскрыта)! "Покліч Бездані" - мабыць, бездані алькагалізму. Спэцыяльна для тых, хто ня можа дачакацца, публікуем фрагмэнт: Read more... )
Gremar Nacy
Учора адна фройляйн пацьвердзіла, што мы можам заставацца прыяцелямі. А ці ведаеце, што значыць "заставацца прыяцелямі"?

О так. Гэта яно і значыць. Значыць яшчэ, што прыватнае жыцьцё не наладжваецца.

Фройда я не чытаў, но осуждаю але чуў, што подле Фройда наладжанае прыватнае жыцьцё робіць страшныя рэчы: прыкладам, яно ператварае шавіністаў-канібалаў у звычайных буржуазных нацыяналістаў... А што яно робіць з граматычнымі нацыстамі - проста страшна ўявіць! Яны пачынаюць будаваць сказы дзе наогул няма слоў "граматычны галакост", "расстраляць" і г.д. Уявеце сабе - "міленькі мой, у цябе тут абмыла, папраў калі ласка"... Брыдоцьце! Цьху! >:(

Відавочна, яшчэ рана мне гэтага баяцца.

Чайку пайсьці папіць, ці што?..

Аццкій адъ

  • May. 2nd, 2009 at 1:19 PM
Gremar Nacy
Свиной грипп в Беларуси ?
Узнай кто такие литвины в Беларуси.
Литвины и белорусы против Гриппа!
litvania.org/tut-by-minsk/belarus




UPD: Аказалася, што раней за мяне на гэты цырк зьвярнула ўвагу фройляйн [info]amberss
http://amberss.livejournal.com/140196.html

Эх, браты і сёстры...

  • Apr. 30th, 2009 at 11:26 PM
Gremar Nacy
Давядзецца мне кідаць магістратуру. Ну ліха зь ёю. Здаецца мне, што ЭГУ - не апошняя ўстанова, дзе я вучуся. Не з маёй непераможнай цягай да ведаў. :) Яшчэ ня ведаю, дзе прадоўжу навуку але, як той казаў, "сьвіньня знойдзе гразь".

Мо' хто падкажа, як паставіць гук на стары кампутар на Windows 98?
Gremar Nacy
Ёсьць такі выраз у велікарускай мове "всё равно". "Мне всё равно" значыць "я ня дбаю". Падобны выраз у беларускай літаратурнай мове ўжываецца ў форме "ўсё роўна".

Слова "адно", нячаста, але здараецца, ужываецца ў значэньні "толькі": Ян Станкевіч пісаў пра беларускую мову ў БССР, што яна абдзертая із сваго лісьця, "засталіся ў ёй адно сьцімбіры". (Хай мне будзе прабачана, калі я зрабіў памылку ў апошнім слове...)

У мове майго сяла такое ўжываньне "адно" - вельмі пашыранае. Ужываецца гэта слова ў форме "оно": Ідзі на село, оно до рэкі не йдзі. (Ідзі на сяло, толькі да ракі ня йдзі.) Оно вон зайшоў у хату - 'дразу почуў, шчо нехто ходзіць. (Толькі ён зайшоў у хату - адразу пачуў, што нехта ходзіць.)

Выраз "усё роўна" ў нас не ўжываецца наогул. Толькі "усё адно". Прычым, што цікава, гэтыя словы нагэтулькі зрасьліся, што іх асобнасьць ужо не адчуваецца. Фактычна ўжываецца асобная лексычная адзінка - "седно":

Але седно вон оказаўса хітрэйшы за цебэ. - Але ўсё роўна ён аказаўся хітрэйшы за цябе.

Я гэта да чаго - напару я ўжываю "ўсё адно" заміж "усё роўна". Такая форма мне бліжэй. Праўда, я не зусім пэўны, што літаратурная мова дапускае гэта, але мне здаецца, што нічога страшнага ў такім ужываньні няма.

Эўгеніка

  • Apr. 30th, 2009 at 1:33 PM
Gremar Nacy
У Спарце немаўлят, якія нараджаліся зь відавочнымі вадамі, кідалі (вымаўляць "кідалі" - няправільна!) у цясьніну. Прачытаў я пра адно дзіця, якое, каб яно трапіла б мне ў рукі немаўлём, я сам бы кінуў у цясьніну, прычым бег бы да той цясьніны, каб укінуць туды такое немаўля як найхутчэй.

Немаўлят у Спарце аглядала адумысловая "камісія" старастаў. Можна сказаць, што яны рэпрэзэнтавалі грамадства: такім спосабам, менавіта грамадства брала на сябе адказнасьць за паляпшэньне якасьці роду, не бацькі. Бацькоў дапускаць да гэтага нельга - сэнтымэнты, "свая кроў"... Быццам дзіця яны зрабілі вылучна для сябе.

Уявеце, што такое жэрабя - даць жыцьцё такому дзіцяці - выцяглі, барані Божа, вы? А кінуць яго ў цясьніну вы ня можаце. Па-першае, вы - хрысьціянін (хрысьціянка), па-другое, трэба яшчэ ўлічыць меркаваньне жонкі (мужа), па-трэцяе, зьдзейсьніць гэты акт міласэрнасьці вам забараняе закон, па-чацьвертае, у Беларусі цясьнін няма... :) І забіваць собскіх дзяцей (хай сабе і вырадаў) увогуле неяк няправільна.

То хай гэта робіць гаспадарства! А наша гаспадарства мала таго, што такіх вырадаў ня кідае ў цясьніны, дык яшчэ і забараняе гэта. Вось - адзін з вышчараў лукашызму.

Пазьняка на царства!
Gremar Nacy
Poll #1389901
Open to: All, detailed results viewable to: All, participants: 4

Дзяўчаты, ці любіце вы ґрэмар-нацыстаў?

View Answers

О так! За іх ідэалёгію - нялюдзкую і канібальскую.
3 (75.0%)

Не! Бо іх ідэалёгія - нялюдзкая і канібальская.
0 (0.0%)

Ага. Дарма што іх ідэалёгія - нялюдзкая і канібальская.
1 (25.0%)

Пяцімінутка нянавісьці

  • Apr. 25th, 2009 at 11:20 AM
Gremar Nacy
Прынёс мне адзін чорт кавалак беларускай літаратуры. Я б гэта да друку не дапусьціў – бо напісана нецікава і наіўна. А мова… Ууу… Згадзіўся я “паправіць памылкі” і шкадую цяпер. Чытаем із знаёмай і лаем аўтара – стыль-рэдактар тут добры патрэбен. І не лянівы – бо перапісваць трэба блізу што ўсё.

Калі коратка – я не магу зразумець, на ліха гэта друкаваць. З усімі гэтымі “баявітага атэізма”, “карысныя забойствы” (!!!), “пасля заглыбленага роздуму”, “пачуццёва адказаў”, “пашаноўную работу”, “апранутыя ў сукенкі”… Ня ўмееш пісаць – то ці не пішы, ці вучыся пісаць добра.

Сказаў бы я гэта аўтару ў вочы, але аўтар ужо нежывы.

Фрагмэнт:

<…> Каб не адзін мой знаёмы карышок (sic!) – точна (sic!) морду панскую праціўную (sic!) пабіў бы…
- А трэба было, каб ведалі (тут лепей “зналі”, я думаю – ЎР) нашых, - заўсміхаўся Мікола.
- І я шкадую, што не замяцеліў у тарэц (хе-хе – ЎР) пану…
Пасля паўзы Мікола патлумачыў:
- А наконт беларусаў і ліцвінаў, то слухай! Ведаюць гэта не многія (sic!), бо матэрыял новы. Бальшавікі многа чаго ўтойвалі, яны пісалі сваю гісторыю, выхоўвалі чалавека “савецкага”, чалавека бязлікага (sic!) – без роднай мовы, традыцый…
- Канкрэтна вычытаў вось што. Гісторыкі-эмігранты Вацлаў Пануцэвіч і Паўла Урбан пераканаўча давялі, што Руссю была Масковія, а сучасная Беларусь называлася Літвою. (олололо! – ЎР) <…>

No comments anymore.

Tags:

Хачу!

  • Apr. 22nd, 2009 at 12:55 PM
Gremar Nacy
1) навучыцца танцаваць "упрысядкі";
2) ...і граць на губным гармоніку!

Лірыка

  • Apr. 21st, 2009 at 7:24 PM
Gremar Nacy
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі, ёй зьнікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая
Blah-blah-blah,
               blah-blah-blah,
                              blah-blah-blah...

Хрыстос ускрэс!

  • Apr. 20th, 2009 at 10:02 AM
Gremar Nacy
Тыдзень да Вялікадня гатаваліся - фарбавалі, клеілі, тынкавалі, шмат што яшчэ рабілі. Не адзін Вялікдзень сьвяткавалі - яшчэ запоіны ў нас былі. Як усё будзе добра, улетку вясельле гуляць будзем. Сястры маёй.

Ну але ёсьць і нэгатыўныя бакі - зноў часу блізу што няма - маю за гэты тыдзень прачытаць да ліха рознай літаратуры і напісаць яшчэ адну пісьмовую работу. Але! Тыдзень нічога не чытаў (часу не было), а ў магістратуры вучуся, ядрон-зянон. Заўсёды так: чым бліжэй да deadline, тым інтэнсіўней працую; такую маю звычку... Стамляе вучоба гэта, але што паробіш.

[info]kryviec, мабыць, лае мяне як умее, што ўзяў на сябе адзін тэксьцік і ніяк не праяўляю актыўнасьці. А як яе праявіць - часу няма ніяк. Суцяшае, праўда, мяне думка, што "Друвіс" выходзіць ня так і часта, так што маю яшчэ пэўны час каб той тэксьцік да ладу давесьці...

Спадзяюся, што за калябарацыю з балтафіламі за дыктатара Пазьняка буду пакараны не расстрэлам а турмою... :(

За папярэднія дзьве пісьмовыя работы - 8 і 9 атрымаў дарэчы. Шчасьлівы я на адзнакі... Першую работу скончыў за гадзіну да deadline, думаў што вернуць, загадаюць перапісваць (не здавалася яна мне добрай). Але нічога - восем зарабіў. Другую работу на тры дні пазьней выслаў, чымся трэба было. Але і тут усё о'кэй. :)

Калі пастанаўлю кінуць магістратуру, то ніхто ўжо ня мае права сказаць "у-у-у, ніасіліл".

Грошай багата трэба, каб у Вільню езьдзіць. У маі, у ліп*ні па два тыдні жыць. А вучыцца ж - два гады. З маім заробкам трэба ня есьці і ня піць, толькі на вучобу рабіць. Пра "пагалівудзіць" - магу забыць. Бацькі хочуць памагаць, але помачы ад іх ня хочацца. Надта вялікі я ўжо хлопец, каб мяне бацькі вучылі.

Адным словам, як не знайду падпаможнай работы за дзён пятнаццаць - навуку ў Вільні кіну. Магчыма, у Беларусі недзе павучуся, хоць бы і ў Брэст-Літоўску-над-Бугам. Надта вялікай аброчнасьці вымагае ад мяне цяперашняя мая навука: а я ж вучуся не для кар'еры, а для "самаразвою", хе-хе...

Ці не параіў бы мне хто, які шлях шуканьня падпаможнай работы - найэфэктыўнейшы? Адукацыю маю. Дыплёмы мае: першы - "беларуская філялёгія, польская мова і літаратура", другі - "сучасныя замежныя мовы" (маюцца на ўвазе ангельская і нямецкая).

Ведама, я і сам буду шукаць, але добра і карысную параду пачуць.

Сп. [info]biespartyjnyаму - шчыры дзякуй (ён ведае за што).
Пра сп. [info]zolak'а змаўчу, ён жа ўсё адно гэтага не прачытае, ха-ха-ха! :)

Беларускія мульцікі

  • Apr. 16th, 2009 at 1:13 AM
Gremar Nacy
1) Ці існуюць яны ў прыродзе?
2) Ці існуюць яны ў інтэрнэце?

Profile

Gremar Nacy
[info]whiteruthenian
Whiteruthenian

Latest Month

May 2009
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com